У Бабруйску бензарэзам вызвалялі руку кіроўцы аўтобуса (фота)

60-гадовы кіроўца заціснуў руку ў механізме шклоачышчальніка аўтобуса. Самастойна вызваліцца ён не змог і пачаў клікаць на дапамогу. Хтосьці выклікаў выратавальнікаў, якія дэблакавалі руку з дапамогай бензарэза.



Як паведамляе прэс-служба МНС, мужчыну забрала "хуткая", яго шпіталізавалі ў лякарню з траўматычным пашкоджаннем аднаго з пальцаў левай рукі.



Фота — mchs.gov.by