У Бабруйску збіраюць подпісы за павелічэнне колькасці месцаў для агітацыі

У Бабруйску прадстаўнікі дэмакратычных сіл збіраюць подпісы за пашырэнне спіса месцаў для агітацыі падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта. Як паведаміла БелаПАН адна з арганізатараў збору подпісаў Алена Мядзведзева, у Бабруйску вызначаны чатыры месцы для сустрэч з выбаршчыкамі і ўсяго два месцы для агітацыі. Але калі ў першым выпадку месца досыць мнагалюднае, то ў другім — гэта практычна бязлюдная тэрыторыя, дзе нават няма магчымасці выставіць пікет, сказала Мядзведзева.

У прадстаўнікоў апазіцыйных сіл, паведаміла яна, ужо гатовы спіс месцаў, згодна з якім размяшчэнне агітацыйных пікетаў прадугледжана практычна па ўсім горадзе.