У Баранавічах актывіст дэмакратычнага руху выйграў суд
Актывіст дэмакратычнага руху Рыгор Грык выйграў суд у баранавіцкага Баваўнянага аб'яднання.
Пасля спробы Грыка стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў кіраўніцтва аб'яднання яго скараціла, але працоўную кніжку не выдала. Грык падаў у суд і за 6 дзён пратэрміноўкі выдачы працоўнай кніжкі яму налічылі 300 тысяч рублёў. Праўда, запіс у працоўнай кніжцы суд вырашыў пакінуць такі, які быў: тыя 6 дзён у працоўны стаж не ўвойдуць. Як і абяцаў раней, Рыгор Грык аддасць гэтыя грошы сіротам у інтэрнат.
Нагадаем, што 6 сакавіка Рыгора Грыка будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі - збору прадпрымальнікаў 12 студзеня каля баранавіцкага гарвыканкаму.