У Баранавічах караюць за хлуслівыя крадзяжы “мабільнікаў"
Больш за 20 крымінальных спраў распачата ў Баранавічах за заведама хлуслівы данос з нагоды крадзяжу мабільных тэлефонаў. Як гаворыць начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Скараход, выпадкі
зваротаў у міліцыю пра крадзяжы тэлефонаў, якія пасля праверкі не
пацвердзіліся, даволі частыя.
Насамрэч, высвятляецца, што людзі проста губляюць “мабільнікі” альбо іх дзесьці забываюцца. На пытанне міліцыянтаў, чаму гаспадары тэлефонаў адразу не сказалі праўду, тыя звычайна адказваюць, што “так яго знойдуць хутчэй”.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы