У Баранавічах на жніво адправяць выпускнікоў вучылішчаў
Каб вырашыць праблему кадраў у час жніва, у Баранавіцкім раёне мяркуюць прыцягнуць да працы ў полі выпускнікоў і практыкантаў з сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. А яшчэ, як піша газета “Наш край”, у час уборачнай пары 180 чалавек накіруюць у калгасы з гарадскіх прадпрыемстваў. Каб сабраць ураджай, раёну патрэбныя 850 механізатараў, з іх 304 — камбайнёры, а менавіта іх і нестае.