У Баранавічах некаторыя сем'і атрымаюць па 2 асобнікі дзяржаўнай газеты
Велізарны ўціск адчулі падчас апошняй падпісной кампаніі жыхары Баранавічаў, якія працуюць у дзяржаўных установах. Іх прымушалі падпісацца на дзяржаўную газету "Наш край", заснавальнікам якой з'яўляюцца гарадскія і раённыя выканкамы і саветы. Калі раней настаўнікам настойліва "рэкамендавалі" выпісаць газету хаця б на 5 чалавек адзін асобнік, дык цяпер адміністрацыя школаў патрабавала заплаціць за яе кожнаму.
У выніку, некаторыя сем'і, у якіх па двое дзяржслужачых, атрымаюць па два аднолькавыя нумары "Нашага краю".
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы
У выніку, некаторыя сем'і, у якіх па двое дзяржслужачых, атрымаюць па два аднолькавыя нумары "Нашага краю".
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы