У Баранавічах пачалі судзіць грамадзяніна ПАР, які напаў на банк

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 11 студзеня пачаў разглядаць крымінальную справу 40-гадовага грамадзяніна Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Яго вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу — крадзеж, катаванне, пагроза забойствам, разбой і хуліганства.

Па звестках следства, як перадае БелаПАН, 10 чэрвеня 2009 года замежнік у чорным капялюшыку з прарэзамі для вачэй увайшоў у аддзяленне "Беларусбанка" на вуліцы Паркавая ў Баранавічах. Пагражаючы нажом і прадметам, падобным да пісталета, ён запатрабаваў аддаць яму грошы і адкрыць сховішча. Калі работнікі банка адмовіліся выканаць гэтыя патрабаванні, злачынец збіў іх. 12 чэрвеня ён быў затрыманы ў Мінску.