У Баранавічах рабаўнік узяў у ахвяры фотаздымак і нумар тэлефона
Да трох гадоў пазбаўлення волі асуджаны за разбой 20-гадовы жыхар вёскі Гута Баранавіцкага раёна. Летась хлопец ужо заплаціў штраф у памеры 30 базавых велічынь за ўхіленне ад службы ў войску. А сёлета ён прыехаў да цёткі ў пасёлак Жамчужны і, добра выпіўшы, выйшаў на вуліцу, каб яшчэ здабыць грошай ці гарэлкі.
З сабой злачынца прыхапіў нож. Ён прыставіў яго да шыі дзяўчыны, якая выпадкова ў позні час апынулася на вуліцы. Праўда, у яе сумачцы было толькі 30 тысяч рублёў. Але разам з імі кавалер забраў фотаздымак дзяўчыны і каляндарык, на якім вымусіў ахвяру напісаць нумар яе тэлефона.
Уранні рабаўнік хваліўся сваёй сястры, што вясковая дзяўчына падаравала яму фотаздымак і дала нумар тэлефона. Між іншага, гэтыя рэчы і сталі асноўным доказам рабаўніцтва пры разглядзе справы ў судзе.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы