У Баранавічах у хлопца выбівалі пін-код банкаўскай карткі ўдарамі па галаве
Больш дзесяці разоў стукнуў знаёмца па галаве 27-гадовы жыхар Баранавічаў. Такім чынам ён спрабаваў даведацца пін-код доступу да банкаўскай карткі.
Перад гэтым мужчыны разам добра выпілі. Калі гарэлка скончылася, мужчына, якому вельмі хацелася працягнуць “банкет”, забраў у знаёмца банкаўскую картку і, даведаўшыся ва ўладальніка пін-код, пайшоў здымаць грошы. Каля банкамата высветлілася, што пацярпелы назваў не тыя лічбы.
Вярнуўшыся ў кватэру, мужчына зноў пачаў збіваць хлопца па галаве. Але той сапраўдныя лічбы так і не назваў. Тады крыўдзіцель абрабаваў пацярпелага — забраў 3000 рублёў, запальнічку і латарэйны білет.
Міліцыя высветліла, што раней парушальнік ужо адбываў пакаранне за разбой. Цяпер яму пагражае да 6 год пазбаўлення волі.