У Баранавічах вучаніцы забаранілі весці дзённік па-беларуску
Вучаніца адной з баранавіцкіх школ напісала ў дзённіку слова “сакавік”, але класная кіраўніца перакрэсліла яго і напісала “март”. На пытанне маці дзяўчынкі настаўніца адказала, што ўся дакументацыя ў школе павінна весціся па-расійску. “Між тым дзённік складзены па-беларуску, дый дзяржаўную беларускую мову ніхто не адмяняў”, — кажа маці вучаніцы.
Начальнік упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканама Мікалай Хітрык заявіў: “Настаўніца кіравалася інструкцыяй аб парадку фармавання вуснай і пісьмовай мовай у агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь. Дзённік вядзецца на той мове, на якой ідзе адукацыйны працэс”.
“Спачатку скасавалі мову ў школах, а цяпер увогуле спрабуюць забараніць дзённік запаўняць па-беларуску”, — абураецца маці дзяўчынкі.