У Баранавічах з дзіцячага вазка скралі больш за 7 мільёнаў рублёў
Здарэнне адбылося 25 ліпеня.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнулася 33-гадовая пацярпелая, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Жанчыну абрабавалі ўдзень на адным з гарадскіх кірмашоў, дзе яна знаходзілася разам са сваім аднагадовым дзіцём.
Невядомы скраў з кішэні дзіцячага вазка гаманец, у якім знаходзілася буйная сума ў беларускіх рублях і замежнай валюце. Агулам кошт скрадзенага быў ацэнены ў 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў.
Была распачатая крымінальная справа. Калі злодзея знойдуць, яму пагражае да 3 год пазбаўлення волі.