У Баранавічах затрымалі жанчыну, якая спрабавала падкупіць ДАІшніка

Непадкупным аказаўся інспектар Баранавіцкай ДАІ, якому прапанавала хабар жыхарка прыгараднай вёскі Узногі. Яна не спыніла сваю іншамарку на патрабаванне інспектара, якому давялося яе даганяць.  Дакументаў на права кіравання транспартам ў жанчыны не аказалася. Як паведамляе газета “Інтэкс-прэс”, парушальніца паклала на панэль службовага аўто 200 тысяч рублёў. На папярэджанні міліцыянта аб крымінальнай адказнасці, кабета прапанавала даць больш грошай.

Неўзабаве прыехала аператыўная група і забрала жанчыну. Цяпер яна ўтрымліваецца пад вартай і ёй пагражае да пяці год пазбаўлення волі, бо раней ужо прыцягвалася да адказнасці за падробку дакументаў.