У Баранавічах жанчыну забетаніравалі ў яме для захоўвання бульбы

У горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці ў бетоннай яме для захоўвання бульбы знайшлі труп невядомай жанчыны, забітай больш за год таму.
У яе забойстве падазраецца 31-гадовы непрацуючы гаспадар дома, у двары якога знаходзіцца яма. У адносінах да яго распачатая крымінальная справа. Следства мяркуе, што ў студзені мінулага года падчас сваркі мужчына нанёс 40-гадовай жанчыне два ўдары нажом.

Пасля гэтага ён скінуў яе ў яму, засыпаў смеццем і заліў бетонам. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не выключаюць, што ў гэты момант жанчына была яшчэ жывая.

БелаПАН