У Баранавічах знайшлі арсенал часоў Першай сусветнай вайны

Арсенал боепрыпасаў часоў Першай сусветнай вайны знайшлі ў Баранавічах на прысядзібным участку мясцовага жыхара.  Сапёры працуюць на месцы здарэння ўжо трэці дзень. Яны выявілі больш за 2600 боепрыпасаў з датай выпуску 1913-1915 гадоў нямецкай, расійскай і польскай вытворчасці.

Спецыялісты мяркуюць, што на гэтым месцы падчас Першай сусветнай вайны быў склад боепрыпасаў. Выяўленае сапёры вывозяць у спецыяльны кар'ер каля вёскі Сталавічы і ліквідуюць.

Як паведамляе БелаПАН, гаспадар дома, каля якога цяпер працуюць сапёры, на месцы знаходкі меркаваў пабудаваць басейн.