У Баранавічах з'явілася "сацыяльная" таксоўка, але "злавіць" яе няпроста
"Сацыяльнай" таксоўкай змогуць карыстацца некаторыя грамадзяне і сем'і з Баранавічаў. Інструкцыю наконт гэтага зацвердзіў мясцовы гарвыканкам. Праз тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яе
змогуць замовіць інваліды 1-й і 2-й групы, адзінокія і непрацаздольныя
людзі, малазабяспечаныя шматдзетныя сем'і, дзеці-сіроты, ветэраны
вайны. Фінансаванне ўтрымання аўтамабіля ўзяў на сябе гарадскі бюджэт.
Але каб скарыстацца гэтай паслугай, трэба не менш, як за суткі падаць у цэнтр заяву і прыкласці да яе пасведчанне ці пашпарт, даведку аб складзе сям'і, даведку аб прыбытках сям'і за тры апошніх месяцы ды іншыя паперы.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы