У Баранавічах не дазволілі пікет супраць збяднення людзей

У адказе за подпісам намесніка старшыні выканкама Дзмітрыя Касцюкевіча паведамляецца, што ў правядзенні пікета ў старым парку адмоўлена з прычыны парушэння заяўляльнікам закона ад масавых мерапрыемствах.

Грык хацеў правесці пікет супраць збяднення людзей і росту цэнаў 25 сакавіка. Планавалася, што ўдзел у ім возьмуць тры чалавекі.

Раней у правядзенні пікетаў Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў мясцовым актывістам Віктару Сырыцы, Сяргею Гоўшы, Мікалаю Чарнавусу, Віктару Цяпіну ды Рыгору Макарэвічу.

Фота — bymedia.net