У Баранавіцкім раёне мужчына абліў бензінам жонку і падпаліў

60-гадовы жыхар вёскі Зорнае Баранавіцкага раёна абліў сваю жонку бензінам і падпаліў. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі кабета дастаўленая ў шпіталь.
Дарэчы, менавіта сёння, 25 сакавіка, у Баранавіцкім судзе павінна была слухацца справа, у якой разглядаюцца папярэднія здзекі гэтага грамадзяніна над жонкай. Яму ўжо і за гэта пагражала сур’ёзнае пакаранне.