У Баранавіцкім раёне з’явілася бібліятэка на колах з замежнай літаратурай
Бібліятэка на колах з’явілася ў Баранавіцкім раёне. Яна месціца ў салоне звычайнага аўтобуса, які будзе курсаваць спачатку па тэрыторыі раёна, а пасля і ўсёй Брэсцкай вобласці.
Ідэя праекту бібліятэкі, якую называюць "бібліёбусам", належыць інстытуту імя Гётэ, а яго падтрымку ажыццяўляюць французская і нямецкія амбасады ў Беларусі.
Вось што паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:
“У фондах бібліёбуса замежная літаратура на мове арыгінала, а таксама ў перакладзе. Акрамя кніг у бібліятэцы на колах можна знайсці аўдыё- і відэаматэрыялы па літаратурнай тэматыцы. Тут жа ўсё прыстасавана, каб іх праглядзець ці праслухаць. У першую вандроўку па Баранавічах бібліёбус адправіцца адразу пасля бліжэйшых выхадных”.