У барысаўскай бальніцы памёр мужчына, які атрымаў апёкі на пажары

У барысаўскай бальніцы памёр мужчына, які атрымаў апёкі на пажары

У барысаўскай бальніцы памёр мужчына, які атрымаў апёкі на пажары. Лекары змагаліся за яго жыццё двое сутак. Здарэнне адбылося 16 траўня. У адной з кватэр па праспекце Рэвалюцыі адбылося ўзгаранне. Пацярпелым апынуўся 45-гадовы мужчына. Вядома, што ён нідзе не працаваў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць падчас курэння.

У Мастах няшчасны выпадак адбыўся 18 траўня. 28-гадовы мужчына паліў смецце на прысядзібным участку і атрымаў апёкі 1-2 ступені твару, правай рукі, шыі, грудной клеткі і правай галёнкі (12% цела). Яго шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.