У Барысаўскім раёне Citroen Xantia пратараніў школьны аўтобус (фота)
На шчасце, ніхто са школьнікаў не пацярпеў.
Аўтааварыя з удзелам школьнага аўтобуса адбылася каля 15-й гадзіны ў аўторак, 4 лістапада, каля вёскі Шабынькі Барысаўскага раёна. Як паведамляе прэс-служба МНС, школьны аўтобус "МАЗ 241000" сутыкнуўся з аўтамабілем "Citroen Xantia". У аўтобусе знаходзіліся 2 дарослых і 5 дзяцей, якія не пацярпелі.
У легкавіку аказаліся заблакаваныя два пасажыры. Іх вызвалілі супрацоўнікі МНС з дапамогай спецінструменту. Пацярпелых шпіталізавалі.

Фота — МНС