У Барысаве ветэран не пускаў медыка, тады да яго зайшлі ў акно (фота)
Здарэнне адбылося ўдзень 21 студзеня.
Участковы лекар-тэрапеўт спрабаваў патрапіць у кватэру інваліда Вялікай Айчыннай вайны (1920 года нараджэння) з планавым наведваннем. Аднак ён адмовіўся адчыніць дзверы. Тады на месца прыехалі выратавальнікі і брыгада хуткай медычнай дапамогі.
Па аўталесвіцы міліцыянт залез у адчыненае акно кватэры на трэцім паверсе і адчыніў дзверы. Мужчына быў цвярозы. Медыкі завезлі яго для абследавання ў бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by