У Беларусі будуць рабіць каньяк з уласнага вінаграду
Беларусь збіраецца ў бліжэйшыя гады развіваць уласную вытворчасць каньяку. Для гэтага закладваюцца вінаграднікі на прамысловай аснове ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Улічваючы, што ў апошнія гады сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі павялічылася на 4 градусы, у паўднёвых абласцях стала магчымым вінаградарства.
Спецыялісты лічаць, што пасля атрымання паўнавартаснага і якаснага вінаграду можна арганізаваць вытворчасць айчыннага вінаграднага спірту з мэтай імпартазамяшчэння. Прапанаваныя для Беларусі гатункі вінаграду "Крышталь" і "Біянка" па сваіх якасных характарыстыках найболей падыходзяць для гэтых мэтаў.
БЕЛТА