У Беларусі на складах растуць запасы тэлевізараў, тканінаў, кансерваў

Запасы гатовай прадукцыі ў прамысловасці Беларусі на 1 снежня 2008 гады склалі ў фактычных коштах 5,233 трлн рублёў, або 63,5% сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці.  Дарэчы, месяц таму, 1 лістапада аб'ём нерэалізаванай прадукцыі складаў 54,6%. Запасы грузавых аўтамабіляў на 1 снежня склалі 105,4%, трактароў — 78,3%, тэлевізараў - 167,6%, пральных машынаў — 248,5%. Павялічыліся таксама запасы керамічнай пліткі (161,3%), тканін (195,2%), кансерваў (233,3%), у тым ліку садавінагародніных — у 3,5 разы.

Выраслі запасы гатовай прадукцыі ў канцэрнах "Беллегпрам" (161,4%), "Белдзяржхарчпрам" (164,3%), "Белбіяфарм" (139,1%).

БЕЛТА