У Беларусі прыняты закон аб бюджэце на 2008 год, дэфіцыт - 1,9% да ВУП

Закон аб бюджэце на 2008 год прыняты ў Беларусі. Днямі яго падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжаны ў памеры 38,15 трлн. рублёў.
У 2008 годзе будзе адменена 5 абавязковых плацяжоў, у выніку чаго адбудзецца зніжэнне падатковай нагрузкі. Расходы рэспубліканскага бюджэту вызначаны ў аб'ёме 40,34 трлн. рублёў. Асноўную частку з іх складаюць расходы на сацыяльную сферу.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2008 год закладзены ў аб'ёме 2,19 трлн. рублёў, або 1,9% да ВУП. Фінансаванне дэфіцыту бюджэту прадугледжваецца за кошт унутраных і знешніх крыніц.

Дакументам таксама прадугледжана, што памер прыросту ўнутранага дзярждоўгу Беларусі не можа перавышаць 3% ад ВУП. Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу на канец 2008 года ўстаноўлены ў памеры 6 млрд. долараў.

Наша ніва