У Беларусі стварылі авіяцыйную сістэму маніторынга надзвычайных сітуацый

Авіяцыйную сістэму маніторынга надзвычайных сітуацый стварылі беларускія навукоўцы. Цяпер з вышыні да 3 кіламетраў выратавальнікі кантралююць лясы, патэнцыйна небяспечныя аб'екты і нафтаправоды. Як адзначае тэлеканал ОНТ, беларуская сістэма ўнікальная і па сваіх характарыстыках і параметрах не мае аналагаў у СНД. Складанае абсталяванне, коштам больш за 150 тысяч долараў, усталяванае на борце самалёта АН-2.

Здымкі вядуцца з вышыні ад 100 метраў да 3 кіламетраў. Геаграфічныя каардынаты месца надзвычайнага здарэння на аэрафотаздымку вызначае з высокай дакладнасцю сістэма GPS.