У Беларусі ў 5 разоў падаражэлі паслугі мытні за "растаможку" аўтамабіляў

У Беларусі ў 5 разоў падаражэлі паслугі мытні за "растаможку" аўтамабіляў

Стаўка збораў за ажыццяўленне мытных аперацый у дачыненні да транспартных сродкаў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі, у Беларусі павялічылася з 10 да 50 еўра. Такім чынам, яна зраўнялася са стаўкай збору для індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый. Адпаведныя змены прадугледжаны ўказам кіраўніка дзяржавы № 496 ад 17 снежня, інфармуе прэс-слуба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўжо ўступіў у сілу.

Адзначаецца, што прычына зменаў заключаецца ў тым, што дзеянні мытных органаў пры мытным афармленні транспартных сродкаў, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, арганізацыямі і ІП аналагічныя.

Устанаўленне ставак збору ў еўра, як і раней, не азначае, што выплачвацца гэты збор павінен у замежнай валюце. Аплачваць мытныя плацяжы трэба ў беларускіх рублях, пералік робіцца па курсе Нацбанка на дзень мытнага дэкларавання.

Фота: ria.ru, БЕЛТА

У Беларусі ў 5 разоў падаражэлі паслугі мытні за "растаможку" аўтамабіляў