У Беларусі зарэгістраваны новы антыгрыпозны прэпарат, аналаг “Таміфлю”
Вытворцаў беларускіх лекаў ад грыпу A/H1N1 не хвалююць магчымыя міжнародныя ўскладненні. Яны кажуць, што гэта вырашыцца на палітычным узроўні
Айчынныя фармацэўты распрацавалі новую альтэрнатыву замежнаму “Таміфлю”. Неўзабаве на паліцах аптэк мае з’явіцца яшчэ адзін антыгрыпозны прэпарат — “Флустоп”.
Як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік дырэктара Інстытута фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі Пётр Пятроў, “Флустоп” з’яўляецца джэнэрыкам “Таміфлю”, то бок паўтарае склад замежнага прэпарату. Як і швейцарскі арыгінал, айчынны антыгрыпозны прэпарат базуецца на дзеянні актыўнага рэчыва “азельтамівір”. Аднак мае і свае адметнасці.
Пётр Пятроў: “Але ж не вядзецца гаворка пра тое, што медыкі вынайшлі — а пра тое, што ў Інстытуце фармакалогіі, на яго прадпрыемстве “Акадэмфарм”, зараз рэгіструецца і будзе выпускацца прэпарат-аналаг “Таміфлю”. Гэта брэндавы джэнэрык — вельмі ці не вельмі, але блізкі. Ну, там ёсць адрозненні. Адрозненне ў тым, што ў ім менш прымесяў, менш будзе пабочных дзеянняў, у яго ёсць свой таварны знак — “Флустоп””.
Аднак калі асноўная формула беларускага прэпарату супадае са швейцарскім, то, натуральна, узнікае пытанне аўтарскіх правоў. У гэтым упэўнены крэатыўны дырэктар расійскага агенцтва “Pressto Pharma Communications” Валерый Аляксееў. Менавіта яго кампанія займалася пастаўкамі “Таміфлю” ў Расію.
Валерый Аляксееў: “Паколькі ёсць у “Roche” міжнародны патэнт, то, натуральна, азельтамівір — дзейснае рэчыва — распрацоўваць нельга, згодна з міжнародным заканадаўствам. Умоўна кажучы, ёсць у нас прэпарат. Усім зразумела, што можна раскрыць формулу, вывучаць яе пад мікраскопам — і праз нейкі час зрабіць тое ж самае. Гэта называецца "падыход джэнэрыкі". Адпаведна, джэнэрыкі, пакуль дзейнічае патэнт, выпускаць нельга”.
Патэнт на выпуск “Таміфлю”, распрацаванага яшчэ ў 1996 годзе, належыць кампаніям “Gilead Sciences” і “Roche” і дзейнічае да 2016 году. У кампаніі “Roche”, як даведалася Еўрарадыё, пра “Флустоп” нічога не чулі. Пакуль швейцарцы не пабачаць формулу беларускага прэпарату, нейкай афіцыйнай рэакцыі ад уладальнікаў “Таміфлю” чакаць не варта, упэўнены Валерый Аляксееў.
Валерый Аляксееў: “Ані ў якім выпадку “Roche” дакладна ніколі не скажа праз тэлефон, наколькі тое, што распрацавалі беларускія навукоўцы, адпавядае іх прэпарату і ці маюць беларускія навукоўцы, адпаведна, права рабіць гэта альбо не: таму што яны не бачаць уласна формулы. Гэта пытанне ўжо ўрэгулявання міжнародным патэнтным ведамствам”.
А вось айчынныя фармацэўты чакаць нейкай рэакцыі ад “Roche” не збіраюцца. У мінулы чацвер “Флустоп” быў зарэгістраваны ў Міністэрстве аховы здароўя і дазволены да выпуску. Першую партыю беларускага антыгрыпознага прэпарату варта чакаць ужо на пачатку сакавіка — каля 100 тысяч упаковак. Пры гэтым аналаг “Таміфлю” будзе ўдвая таннейшы за арыгінал. Таксама “Флустоп” прапануюць і за мяжу, найперш — у Расію і краіны бліжэйшага замежжа. Аднак у Еўропу беларускі прэпарат пастаўляць, прынамсі пакуль што, не плануецца. Адпаведна і новыя партыі “Таміфлю” ў Беларусь больш не паедуць.
Фота — ogoniok.com