У Беларусі жыве амаль 62 тысячы ветэранаў Другой сусветнай вайны

Па дадзеных на 1 кастрычніка, у Беларусі жыве 61 тысяча 769 ветэранаў Другой сусветнай вайны. З іх 14 тысяч чалавек з'яўляюцца інвалідамі вайны першай і другой груп.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацабароны. У Беларусі таксама пражывае 23 героі Савецкага саюза, якія атрымалі гэтае званне ў гады вайны, два кавалеры ордэна Славы трох ступеняў.

Акрамя таго, амаль 53 тысячы чалавек прызнаныя былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

БЕЛТА