У беларускім цягніку "Сімферопаль — Брэст" знікла змяя, якую вёз пасажыр
Незвычайнае здарэнне адбылося ў беларускім цягніку "Сімферопаль — Брэст". У адным з вагонаў шукалі змяю, якую вёз адзін з пасажыраў. З-за гэтага цягнік затрымаўся ў Кіеве. Разам з беларускімі праваднікамі змяю шукалі ўкраінскія ратавальнікі. Аднак аперацыя не прынесла поспеху.
Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, змяя па-ранейшаму знаходзіцца ў адным з вагонаў. Пакуль яе не зловяць, вагон абяцаюць не выкарыстоўваць. Паведамляецца, што ніхто з пасажыраў цягніка не пацярпеў.