У беларускім войску правяраюць узровень баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці

Праверка ўзроўня баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў вайсковага кіравання, злучэнняў, вайсковых частак пачалася ва Ўзброеных сілах Беларусі. Адпаведнае распараджэнне аддаў начальнік Генштаба, першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі. Як інфармуе БелаПАН, з 11 сакавіка ў навучальных матах у поўнай баявой гатоўнасці знаходзіцца асобны танкавы батальён 11-й асобнай механізаванай брыгады, які дыслакуецца ў Слоніме.