У Беластоку паказалі фільм у падтрымку праўладнага Саюзу палякаў у Беларусі
Паказ дакументальнага фільму "Палякі ў Беларусі" прайшоў 27 кастрычніка ў гатэлі "Браніцкі" ў Беластоку. Паўгадзінны фільм быў зняты арганізацыяй "Верныя суверэннай Польшчы".
Кінастужка крытыкавала палітыку польскіх уладаў па забароне ўезду ў Польшчу палякам з афіцыйнага саюзу пад кіраўніцтвам Станіслава Сямашкі. Таксама фільм распавядае пра высокі ўзровень жыцця ў Беларусі.
Паказ кінастужкі адбыўся у межах канферэнцыі, арганізаванай камітэтам "Прымірэнне". Гэтая арганізацыя вядомая тым, што ў красавіку 2010 года дапамагла афіцыйнаму Саюзу палякаў арганізаваць у Беластоку канферэнцыю.
Фільм можна паглядзець тут.