У Брэсце 17-гадовы юнак зарэзаў пенсіянера, які зрабіў яму заўвагу

У Брэсце ў мікрараёне "Вулька" ўвечары 23 лютага 17-гадовы хлопец забіў нажом 61-гадовага мужчыну. Сусед зверху шумеў, а пасля разбіў шкло ў дзвярах, якія вядуць у тамбур да кватэры пенсіянераў. Тады мужчына выйшаў на пляцоўку, каб супакоіць хулігана. Аднак юнак адрэагаваў на заўвагу неадэкватна — нанёс удар нажом у грудзі. Калі на месца здарэння прыехала "хуткая", пацярпелы ўжо памёр.

Газета "Вечерний Брест" адзначае, што паміж пенсіянерам і юнаком працяглы час былі напружаныя адносіны. Мужчына неаднаразова рабіў заўвагі хлопцу і яго старэйшаму брату з-за іх паводзінаў. Адзначаецца, што ў момант затрымання зламыснік быў у стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.

Фота: Fotolia