У Брэсце 21 ліпеня пачнецца чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні

Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні сярод спартсменаў ва ўзросце да 23 год пройдзе ў Брэсце с 21 па 25 ліпеня. Туды прыедуць болей за 1300 маладых весляроў з 55 краінаў, паведамляе БЕЛТА. Брэст у якасці месца правядзення чэмпіянату свету быў ухвалены Кангрэсам міжнароднай федэрацыі веславання 3 верасня 2007 года ў Мюнхене. Летась у горадзе над Бугам прайшоў чэмпіянат Еўропы па гэтым відзе спорту.