У Брэсце "альтэрнатыўныя кандыдаты" працягваюць масава здымацца з выбараў

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 сакавіка стала вядома аб сыходзе 8 кандыдатаў. Гэта было агучана на паседжанні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
 

На думку незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, усе 19 экс-кандыдатаў першапачаткова не хацелі ўдзельнічаць у выбарах, а цяпер шукаюць розныя падставы для сыходу.



Вялічкін: "Яны тлумачаць нежаданне ўдзельнічаць у выбарах сямейнымі абставінамі, некаторыя — занятасцю на працы, хтосьці — зменай месца жыхарства. Але яшчэ шмат хто з іх тлумачыцца ў камісіі тым, што калі яны ішлі на выбары, думалі, што будзе "як заўсёды". Апынулася, што трэба рыхтаваць выступ на радыё, трэба адкрываць рахункі для вырабу агітацыйнай прадукцыі, а гэта — вялікі кавалак працы".



Яшчэ аднаго чалавека выбарчая камісія зняла з выбараў з-за несапраўднасці звестак у дэкларацыі. На сённяшні дзень за месца ў Брэсцкім гарсавеце працягваюць змагацца 102 кандыдаты.




Уладзімір Вялічкін мяркуе, што да пачатку выбараў некаторыя з 40 акруг Брэста могуць стаць увогуле безальтэрнатыўнымі, бо мясцовая дэмакратычная супольнасць не здолела паўсюль вылучыць сваіх прадстаўнікоў.

Фота — bymedia.net