У Брэсце асудзілі трох маладых людзей, якія забілі свайго крэдытора
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла вырак тром маладым людзям за забойства крэдытора. Яны не хацелі яму вяртаць 14.800 долараў, паведамляе БелаПАН. Усім забойцам ад 23 да 27 год. Іх крэдытору было 30 год. Яго застрэлілі і пакінулі ва ўласным аўтамабілі каля вёскі Кнубава Пінскага раёна. Забойства адбылося ў верасні 2009 года. Злачынства старанна спланавалі. Акрамя забойства, маладых людзей прызналі вінаватымі ў незаконным захоўванні зброі, у крадзежы маёмасці забітага і ў знішчэнні яго дакументаў.
Двое злачынцаў, якія непасрэдна стралялі ў свайго крэдытора, асуджаныя на 18 год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Трэці малады чалавек, якога прызналі памагатым, будзе знаходзіцца ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 12 год. Ніхто з іх раней не меў судзімасці.