У Брэсце аўтамабіль пераехаў жанчыну і зламаў ёй нагу (фота)
Яе шпіталізавалі з адкрытым пераломам.
Здарэнне адбылося па абедзе на вуліцы Камуністычнай насупраць аптэкі. Гэта адрэзак вуліцы, які прылягае да плошчы перад гарвыканкамам. Жанчына выйшла на вуліцу з-за дрэва. Апынулася так, што выйшла пад колы аўтамабіля.
Інспектар ДАІ адзначыў, што жанчына не магла сама ісці. У яе, відавочна, быў адкрыты пералом адной нагі. Стан другой нагі на месцы не высветлілі.
Жанчыну забрала “хуткая”. Вядзецца разбіральніцтва.
