У Брэсце хуліган кінуў камень у машыну ДАІ і трапіў ў псіхлякарню (фота)

Інцыдэнт з удзелам неўраўнаважанага хулігана адбыўся ў Брэсце сёння каля 5.00. На вуліцы Піянерскай супрацоўнікі ДАІ спынілі кіроўцу аўтамабіля маркі “Форд Галаксі”, бо той не прапусціў пешахода на пешаходным пераходзе.

Пакуль даішнікі разбіраліся з парушальнікам, сам пешаход ні з таго ні з сяго кінуў камень у задняе ветравае шкло патрульнай машыны і разбіў яго, а сам стаў уцякаць.

Затрыманнем хулігана займаліся і праваахоўнікі, і кіроўца “Форда”, якога збіраліся прыцягнуць да адказнасці за парушэнне ПДР. Агрэсар не думаў здавацца, таму яго затрымалі з прымяненнем фізічнай сілы і надзелі на яго кайданкі.

Пазней хлопца даставілі ў Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер, паведамляе gaibrest.by