У Брэсце Mercedes "уляцеў" у слуп, кіроўца збег з месца аварыі (фота)

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", супрацоўнікі ДАІ знайшлі іншамарку на скрыжаванні вуліц Маскоўская і Гаўрылава. Яе кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў апорную мачту. Паводле папярэдняй версіі, ён быў п'яны і збег, пакінуўшы разбіты аўтамабіль на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка і пошук гаспадара "нічыйнага" Mercedes'а