У Брэсце міліцыянты ловяць і злодзеяў, і ўласныя шапкі (фота)

На новую летнюю форму перайшлі міліцыянты ў Брэсце. Патрульныя формай задаволеныя, але ёсць адно нараканне: у фуражцы даганяць парушальнікаў вельмі складана.
Даводзіцца лавіць і злодзея, і ўласную шапку.