У Брэсце міліцыянты запрасілі мужчыну наведаць суд на машыне часу (фота)
Жыхар Брэста Міхаіл Лукашэвіч атрымаў дзіўную прапанову з міліцыі. 20 студзеня яму даслалі з аддзела ўнутраных спраў Маскоўскага раёна Брэста ліст, у якім прапанавалі з’явіцца на суд 29 снежня 2009 года як абвінавачанаму, прычым позва датаваная 22 чыслом 15-га месяца! У канверт была ўкладзеная анкета, у якой Міхаілу Лукашэвічу прапанавалася ацаніць дзеянні міліцыі... Справа ў тым, што ў 58-гадовага Лукашэвіча здарыўся канфлікт з мясцовай жыхаркай, байцоўскі сабака якой перагрыз лапу ягонаму сабаку. Мужчына збегаў дахаты па сякеру і забіў сабаку суседкі. Паводле слоў Лукашэвіча, пасля гэтага ён быў збіты сваякамі жанчыны. Далей міліцыя правяла ў яго доме ператрус, яго звінавацілі ў брыдкаслоўі і спробе справакаваць бойку.
Як удалося высветліць, у судзе Маскоўскага раёна 29 студзеня разгляд міліцэйскага пратакола на Міхаіла Лукашэвіча не планаваўся. Але і 29 снежня справа не разглядалася, сцвярджаюць супрацоўнікі суда.
Як удалося высветліць, у судзе Маскоўскага раёна 29 студзеня разгляд міліцэйскага пратакола на Міхаіла Лукашэвіча не планаваўся. Але і 29 снежня справа не разглядалася, сцвярджаюць супрацоўнікі суда.