У Брэсце на пераходзе аўтамабіль збіў 14-гадовую дзяўчынку (фота)

Увечары 29 чэрвеня ў Брэсце аўтамабіль "Фольксваген Туран" збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе 14-гадовую дзяўчынку. Здарэнне адбылося на праспекце Машэрава. Легкавіком кіраваў 55-гадовы мужчына. Ён спыніўся і аказаў дапамогу пацярпелай.

Дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, яе шпіталізавалі з Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу. Праводзіцца праверка, інфармуе сайт virtualbrest.by.

Фота: virtualbrest.by