У Брэсце на вуліцу выкінулі пабітыя градуснікі з іртуццю (фота)

Пабітыя тэхнічныя градуснікі з іртуццю знайшлі ўчора раніцай на вуліцы каля жылога дома ў Брэсце. Усяго было знойдзена 16 прыладаў — 4 градуснікі былі спіртовымі, а астатнія 12 — ртутныя. Два ртутных градуснікі былі пашкоджаныя.

На месца інцыдэнту прыбылі выратавальнікі, у тым ліку службы хімічнай і радыяцыйнай абароны. Спецыялісты сабралі каля 10 грамаў пралітай ртуці, правялі дэмеркурызацыйныя працы.

Забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося, пацярпелых няма, паведамляе прэс-служба МНС.