У Брэсце на выбарчым участку вёў сваю рэкламу life:) (фота)

На выбарчым участку ў сярэдняй школе №37 Брэста выбарцам прапаноўвалі стаць абанентам мабільнага аператара life:). Прысутная на ўчастку дзяўчына падпісвала брэстаўчан на бонусны тарыф сеткі. Дзяўчына: "Калі падпішацеся, то адна бонусная карта пойдзе Вам, другую можаце аддаць сябру альбо знаёмаму. Месяц бясплатна можна гаварыць. Патрэбен толькі пашпарт".

Па яе словах, старшыня камісіі дазволіў ёй распаўсюджваць паслугу на выбарчым участку.

Дарэчы, на life:) падпісвалі яшчэ ў дзіцячым садку №41 - там таксама выбарчы ўчастак.