У Брэсце не знялі "нацыяналістычныя" бігборды "Беларускае — самае маё" (фота)
У адрозненне ад сталіцы, дзе іх днямі на загад Адміністрацыі прэзідэнта ў аўральным парадку паздымалі, у Брэсце сацыяльная рэклама патрыятычнага кшталту шмат дзе ўпрыгожвае горад. Ёсць і "Беларускае — самае маё", і "Мы — беларусы" ў шматлікіх варыяцыях. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адзін бігборд каштуе ў пераліку каля ста долараў ЗША.
Фота аўтара
Фота аўтара