У Брэсце прайшоў футбольны турнір, прысвечаны БНР (фота)

Каманда “Свабоднага прафсаюза Беларускага” выйграла футбольны кубак, прысвечаны ўгодкам абвяшчэння незалежнасці БНР.
Фінальны матч турніру адбыўся ў нядзелю ў Брэсце. Удзел у Кубку ўзялі 6 каманд: прафсаюзы, Партыя камуністаў, БНФ, сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), а таксама грамадскія арганізацыі.

Дарэчы, на пачатку чэрвеня пройдзе яшчэ адзін мініфутбольны турнір, прысвечаны Дню правоў дзіцяці. У ім паўдзельнічае і дзіцячая каманда.