У Брэсце рыхтуюць скаргу з патрабаваннем адмяніць рэгістрацыю Лукашэнкі
У Брэсце юрыст Уладзімір Малей падрыхтаваў скаргу у абласную тэрытарыяльную камісію за незаконную агітацыю за Лукашэнка.
Каля "Цэнтральнага рынка" прадстаўнікі арганізацыі "Белая Русь" раздаюць агітацыйныя матэрыялы з перадвыбарнай праграмай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка без выходных дадзеных, што з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства, гаворыцца ў заяве.
Малей лічыць, што дадзеная акцыя падцвярджае выкарыстанне Лукашэнкам грашовых сродкаў апроч сродкаў выбарчага фонду пры правядзенні агітацыі.
На аснове гэтых фактаў Малей просіць камісію адмяніць рэгістрацыю кандыдата Лукашэнка.