У Брэсце штаб Някляева правёў пікет супраць датэрміновага галасавання
На чыгуначным вакзале ў Брэсце 16 снежня мясцовы выбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева правёў двухгадзінны пікет супраць датэрміновага галасавання, паведаміў БелаПАН намеснік кіраўніка штаба Ігар Маслоўскі. Удзельнікі акцыі заклікалі выбарцаў не галасаваць датэрмінова, калі тыя не хочуць, каб іх галасы былі выкрадзены. Апрача таго, распаўсюджваліся ўлёткі з тэзісамі праграмы Някляева, зазначыў Маслоўскі.
Паводле слоў Маслоўскага, апрача гэтага пікета 16 снежня брэсцкі выбарчы штаб Някляева правёў яшчэ пяць агітацыйных акцый. Усюды на стэндах побач з інфармацыйнымі матэрыяламі пра кандыдата быў надпіс: "Не датэрміноваму галасаванню!"