У Брэсце судзілі актывіста, які збіраў подпісы за ўступленне Беларусі ў ЕС
Сёння ў Брэсце судзілі актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Івана Стасюка. Ён быў затрыманы ўчора на праспекце Машэрава падчас збору подпісаў за
ўваходжанне Беларусі ў Еўрасаюз. Іншым удзельнікам акцыі ўдалося
пазбегнуць затрымання. Стасюка абвінавацілі ў дробным хуліганстве (паводле міліцыянтаў, ён лаяўся каля будынка РУУС) і
змясцілі да раніцы ў ізалятар часовага ўтрымання.
Суд Ленінскага раёна Брэста спыніў адміністрацыйную справу, бо не знайшоў віну Стасюка даказанай.
БелаПАН нагадвае, што раней падобнае затрыманне адбылося ў Гродне. Маладыя людзі былі адпушчаныя без складання пратаколаў.