У Брэсце затрымалі распаўсюднікаў улётак з заклікам да байкоту выбараў

Дваіх актывістаў апазіцыі затрымалі ўчора вечарам міліцыянты ў Брэсце. Група з сямі чалавек распаўсюджвала ў цэнтры горада ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў. Калі акцыя ўжо была закончаная, праваахоўнікі затрымалі Івана Стасюка і Яўгена Скрабца. Аднак хлопцы катэгарычна адмовіліся ехаць у пастарунак. Перамовы з імі доўжыліся гадзіну. Скрабца адпусцілі пасля таго, як ён паказаў свой пашпарт. А Стасюка, які не меў пры сабе дакументаў, адвезлі ў Ленінскае РУУС, адкуль неўзабаве адпусцілі.

БелаПАН