У Брэсце злавілі беларуса з паўмільёнам фальшывых расійскіх рублёў

З буйной партыяй падробленых расійскіх рублёў затрымалі мужчыну на чыгуначным вакзале ў Брэсце. У канверце, падрыхтаваным для расплаты за буйную пакупку, было 500 купюраў наміналам у 10 тысяч рублёў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, цяпер праваахоўнікі высвятляюць, каму планаваў збыць фальшывыя паўмільёны затрыманы грамадзянін Беларусі. Раней ён ужо быў асуджаны за падобныя злачынствы.